Звароты могуць падавацца ў вуснай, пісьмовай або электроннай форме на беларускай або рускай мове.
Вусныя звароты выкладаюцца ў ходзе асабістага прыёму.
Пісьмовыя звароты падаюцца нарачным (кур’ерам), па пошце, у ходзе асабістага прыёму, шляхам унясення заўвагі і (або) прапановы ў кнігу заўваг і прапаноў. Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў прыёмнай (кабінет № 1).
Электронныя звароты і атрыманне адказаў (паведамленняў) на іх падаюцца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Разгляд зваротаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Пісьмовыя (электронныя) звароты разглядаюцца не пазней пятнаццаці дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, - не пазней аднаго месяца, калі іншы тэрмін не вызначаны заканадаўчымі актамі.
Ход тэрмінаў пачынаецца з дня, наступнага за днём рэгістрацыі звароту ў арганізацыі, унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў арганізацыі.
Звароты не разглядаюцца ў наступных выпадках: