Агульная інфармацыя

Магілёўскае РУП “Фармацыя”

дзяржаўная аптэчная сетка Рэспублікі Беларусь

 

Магілёўскае РУП “Фармацыя” гэта:

  • 237 аптэк;
  • аптэчны склад;
  • кантрольна-аналітычная лабараторыя;
  • даведачна-інфармацыйны цэнтр;
  • апарат кіравання.

Задачы прадпрыемства:

1. Своечасовае забеспячэнне насельніцтва лекавымі сродкамі безрэцэптурнага водпуску і па рэцэптах урачоў арганізацый аховы здароўя, у т.л. бясплатна і на льготных умовах, у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, медыцынскімі вырабамі, а таксама таварамі аптэчнага асартыменту;

2. Своечасовае забеспячэнне патрэбы ўстаноў аховы здароўя ў лекавых сродках, медыцынскіх вырабах і іншых таварах аптэчнага асартыменту;

3. Забеспячэнне кантролю якасці лекавых сродкаў;

4. Аптэчны выраб лекавых сродкаў па рэцэптах урача і заяўках арганізацый аховы здароўя;

5. Прадастаўленне насельніцтву і ўстановам аховы здароўя на бязвыплатнай аснове інфармацыі пра лекавыя сродкі і іх наяўнасць у аптэках прадпрыемства;

6. Удасканальванне сістэмы рэалізацыі лекавых сродкаў;

7. Выяўленне патрэбы ў лекавых сродках і медыцынскіх вырабах ў адпаведнасці з профілем, спецыфікай работы прымацаваных арганізацый і попытам насельніцтва;

8. Арганізацыя вытворчай практыкі для студэнтаў устаноў адукацыі фармацэўтычнага профілю і інтэрнатуры, іх выпускнікоў на бязвыплатнай аснове;

9. Падтрыманне ўстойлівага фінансавага стану і эфектыўнага гаспадарання прадпрыемства;

10. Умацоўванне матэрыяльна-тэхнічнай базы прадпрыемства;

11. Павышэнне прафесійнага ўзроўню фармацэўтычных работнікаў. Развіццё кадравага патэнцыялу;

12. Удасканальванне матэрыяльна-тэхнічнай базы аптэк, кантрольна-аналітычнай лабараторыі і аптэчнага склада.

 

Абслугоўванне пацыентаў па бясплатных і льготных рэцэптах

Аптэчны выраб лекавых сродкаў

Рэалізацыя лекавых сродкаў па аптовых цэнах установам аховы здароўя

Лекавае абслугоўванне жыхароў сельскай мясцовасці

 

 

  

Асартымент тавараў, якія рэалізуюцца прадпрыемствам, перавышае 7000 найменняў. Акрамя лекавых сродкаў у аптэках нашага прадпрыемства можна набыць медыцынскія вырабы, парфумерна-касметычныя сродкі, біялагічна актыўныя дабаўкі, прадметы дзіцячага асартыменту і многае іншае.

 

Усе лекавыя сродкі, якія паступаюць у аптэчную сетку прадпрыемства, праходзяць строгі кантроль якасці ў Магілёўскай кантрольна-аналітычнай лабараторыі, акрэдытаванай на адпаведнасць СТБ ІСО / МЭК 17025 у нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (атэстат акрэдытацыі BY / 112 1.0373, сапраўдны да 26.12.2026).

 

Скарыстаўшыся паслугамі даведачна-інфармацыйнага цэнтра (тэлефон «169», нумар можна набраць са стацыянарнага тэлефона без набору кода г. Магілёва), можна даведацца аб наяўнасці лекавых сродкаў, медыцынскіх вырабаў і іншых тавараў аптэчнага асартыменту практычна ў любой аптэцы нашага прадпрыемства. Даведка даступная для жыхароў не толькі горада Магілёва і Бабруйска, але і іншых раёнаў Магілёўскай вобласці.

Пра нас 

Агульная інфармацыя

Гісторыя

Развіццё сеткі

Чаму варта выбраць нашы аптэкі

Нашы дасягненні

Вакансіі

Фотагалерэя

Супрацьдзеянне карупцыі

Нарматыўныя прававыя акты

Структура прадпрыемства

Апарат кіравання

Аптэчны склад

Кантрольна-аналітычная лабараторыя

Даведачная служба

Аптэкі

 

 

 

 

Праўсаюз

Агульная інфармацыя

 

Акцыі

Дысконтныя праграмы

Акцыі і зніжкі

 

 

 

Партнёрам

Закуп і рэалізацыя ЛС

 

Карысна ведаць

Дні здароўя

Электронны рэцэпт

Звароты грамадзян і юр. асоб

Прыём грамадзян і юрыдычных асоб

Парадак разгляду зваротаў

Гарачая і прамыя тэлефонныя лініі

Тэлефоны для рашэння пытанняў якія ўзнікаюць

Вышэйстаячыя арганізацыі

Электронныя звароты

Кантактная інфармацыя

Адрас, рэквізіты

Апарат кіравання

Аптэчны склад

Кантрольна-аналітычная лабараторыя

Даведачная служба

Сатруднікам прэдпрыемства

Адмiнiстрацыйныя працэдуры

Адзіны дзень інфармавання

 Інтэрнэт-рэзерваванне

   
   

 

Вопрос-ответ
Интернет-
аптека
Поиск
лекарств