Гісторыя

Першыя згадкі пра аптэкі Магілёўшчыны

Першыя звесткі пра аптэчную справу Магілёўшчыны адносяцца да 1604 года. У бібліятэцы Вільнюскага Дзяржаўнага ўніверсітэта маецца Інвентар Магілёва за 1604 год, дзе сярод прафесій гараджан значацца аптэкары.

 Аб узроўні аптэчнай справы ранняга перыяду на Магілёўшчыне сведчыць шэраг дакументаў. У кнізе В.П. Грыцкевіча "З факелам Гіпакрата" (выд. 1987 г., стар. 83) пазначана, што ў 1639 годзе ў Магілёў быў пасланы рускі паручнік Ю. Аляксееў з тайным даручэннем "прамысліць і з карэннем прывезці ... заморскі сворабарыннік (шыпшыну), патрэбны "да лекаў".

 Фарміраванне гарадоў, развіццё рамесніцтва і гандлю, сталі асноўнымі перадумовамі пачатку аптэкарскай будовы і развіцця фармацыі - у 1650 г. у Расіі ўжо было 226 гарадоў. Развіццю аптэкарскай справы спрыяў знешні гандаль, асабліва расліннымі прадуктамі, прызначанымі для хімічнай перапрацоўкі: жывіцай, шкіпінарам, воскам, мінераламі.

Заснаванне аптэкарскіх складоў і новых аптэк

Гандаль аптэкарскімі таварамі настолькі пашырыўся, што ў пачатку XVII ст. былі заснаваны спецыяльныя аптэкарскія склады і аптэкі ў Полацку, Магілёве і Архангельску. Было арганізавана аптэчнае забеспячэнне войска. У 1583 г. з Полацка ў войска быў адпраўлены "ўсялякі аптэкарскі завод".

У 1865 годзе пры хрысціянскай бальніцы ў Магілёве ўладкавана губернская цэнтральная аптэка. З кнігі «Вопыт апісання Магілёўскай губерні» А.С. Дэмбавецкага 1884 года выдання «Аптэчная ўстанова гэта змяшчаецца ў каменным доме, які належыць прыказу, і сваім мэтазгодным і вельмі добрым уладкаваннем цалкам адпавядае прызначэнню. Неабходныя рэчывы выпісваюцца in crudo, па складзеных бальнічнымі ўрачамі і адобраным урачэбным аддзяленнем каталогах, з Пецярбургскіх матэрыяльных магазінаў, правяраюцца па атрыманні ў якасці і колькасці аптэкарам, які знаходзіцца пры ёй, у прысутнасці медычнага інспектара і бальнічных урачоў, і запісваецца затым на прыход. Для грамадзянскіх аддзяленняў павятовых бальніц, пры якіх знаходзяцца аптэчныя аддзялення, лекавыя рэчывы высылаюцца большай часткай in crudo, для лячэбных жа устаноў, якія знаходзяцца ў губернскім горадзе, лекі адпускаюцца па рэцэптах падлеглых урачоў. За лекі, якія адпускаюцца для яўрэйскай бальніцы, спаганяецца аплата не па аптэкарскай таксе, а па сапраўдным кошце».

У Магілёўскай губерні, утворанай ў 1772 г. (да 1775 года г. Магілёў - цэнтр Магілёўскай правінцыі, з 1778г. - Магілёўскага намесніцтва) акрамя цэнтральнай аптэкі прыказа працавала ў 1879 годзе 33 аптэкі (у г. Магілёве – 5, у паветах: Магілёўскім - 2 , Быхаўскім - 1, Гомельскім - 3, Рагачоўскім - 3, Чавускім - 1, Чэрыкаўскім - 3, Клімавіцкім - 2, Мсціслаўскім - 3, Горацкім - 3, Сененскім - 3, Аршанскім - 3).

 

Пачатак XX стагоддзя

У пачатку стагоддзя (1901 год) на тэрыторыі, якая ўваходзіла ў склад Магілёўскай вобласці, функцыянавала 32 аптэкі і 40 аптэчных лавак, у якіх працавала 23 спецыялісты, 25 вучняў і 10 аптэкарскіх памочнікаў. Усяго ў ранейшым складзе ў Магілёўскай губерні было 54 аптэкі, 84 аптэчныя лаўкі, у якіх працавала 39 спецыялістаў, 44 вучні і 25 памочнікаў.

10 ліпеня 1918 года Медыцынскае Упраўленне Народнага Камісарыята Унутраных спраў накіравала цыркуляры з мэтай тэрмінова арганізаваць фармацэўтычны пададдзел (г. Масква № 1578/51, № 1580/52).

Губернскі фармацэўтычны пададдзел пры Магілёўскім губернскім аддзеле аховы здароўя арганізаваны 11 лістапада 1918 года ў складзе: загадчыка І. Рахмялевіч (правізар), памочніка яго Б. Махавера, аптэкарскага памочніка, і сакратара, аптэкарскага памочніка А. Шавялёвай. З гэтай даты вядзе адлік гісторыя дзяржаўнай аптэчнай сеткі.

У горадзе аптэкі належаць прыватным уладальнікам, пачынаецца праца па нацыяналізацыі аптэк г. Магілёва.

 

Рэформа аптэчнай справы

Цыркуляр 9 Фармацэўтычнага аддзела Народнага камісарыята Аховы здароўя (Масква, Пятроўка, 17) ад 1 красавіка 1919 года, адрасаваны ўсім фармацэўтычным пададдзелам адзначае, што аграмаджанне аптэчнай справы і канчатковае выключэнне яе з прыватнаўласніцкіх рук закранула інтарэсы былых уладальнікаў і інш. служачых, якія спадзяваліся абзавесціся ўласнасцю і, з прычыны сваёй асаблівай медыка-буржуазнай псіхалогіі, былі няздольныя засвоіць усё велічэзнае значэнне рэформаў. Усе цяжкасці, якія зазнала новая аптэка, з прычыны агульных цяжкіх умоў, у якіх апынулася краіна, яны імкнуцца растлумачыць выключна змяненнем аптэчнага ладу і тым даказаць яго немэтазгоднасць і несвоечасовасць. Рэформа распачата выключна ў інтарэсах народа. Мы павінны прыняць шэраг мер для тлумачэння насельніцтву сэнсу рэформы, сапраўдных прычын цяжкасцей, якія  перажывае аптэка (у галіне забеспячэння і інш.), і даказаць на справе, што ў новай аптэцы ўсё падпарадкавана адзінай мэце - служыць інтарэсам народа. Нататкі для гэтай мэты неабходна змяшчаць час ад часу ў мясцовай прэсе.

Акрамя таго, у кожнай аптэцы павінен быць вывешаны адпаведны кароткі і ясны зварот да публікі.

Мсціслаў, аптэка

Пасля нацыяналізацыі аптэк пачалося іх колькаснае павелічэнне і якаснае паляпшэнне абслугоўвання насельніцтва. Да 1940 года колькасць аптэк саставіла - 47 і аптэчных пунктаў - 27.

Аптэкі Магілёўшчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны

У час Вялікай Айчыннай вайны па архіўных даных медыка-санітарнага аддзела (1941 - 1944 гадах) у г. Магілёве працавалі 2 аптэкі для грамадзянскага насельніцтва горада (47919 жыхароў) і Магілёўскага раёна (81978 жыхароў). Гэтыя ж аптэкі абслугоўвалі насельніцтва суседніх раёнаў, якія звярталіся па дапамогу. Працавала таксама аптэка пры бальніцы.

Працавалі аптэкі ў г. Бабруйску, Быхаве, Бялынічах, Горках, Краснаполлі, Чэрыкаве, Чавусах, Прапойску (Слаўгарадзе), Шклове. Аптэкасклад Магілёва абслугоўваў раёны Магілёўскай фельдкамендатуры і раёны Аршанскай, Гомельскай і Чэрыкаўскай палявых камендатур.

Айчынная вайна нанесла цяжкі ўрон народнай гаспадарцы рэспублікі, было разбурана 86% аптэчных устаноў, маёмасць разрабавана.

Аднаўленне і развіццё аптэчнай сеткі пасля вайны

16 верасня 1944 года пытанне аб ходзе аднаўлення аптэчнай сеткі заслухоўвалася на калегіі народнага камісарыята МАЗ БССР.

Аднаўленне ішло хуткімі тэмпамі. Аднак, матэрыяльная база яшчэ доўгія гады заставалася недастатковай. Аптэкі адкрываліся ў прыстасаваных памяшканнях.

За перыяд 1945 года па Магілёўскай вобласці адкрыта новых 10 аптэк, акрамя 46 былых на 1945/01/01 год. Адкрыта аптычная майстэрня, галенавая лабараторыя, аналітычная лабараторыя і магазін хірургічнага інструментарыю. У гэты час аптэкакіраванне выконвала функцыі як забеспячэння лекавымі сродкамі, так і медінструментарыем, сангасінвентаром.

У 1964 годзе ад абласнога аптэчнага кіравання аддзялілася Медтэхніка, а ў 1966 годзе Медснаб. Да 1957 года водпуск лекаў насельніцтву адбываецца за поўны кошт. З 1957 года Пастановай Савета Міністраў №1475 ад 11.11.1956 года ўводзіцца аплата персанальным пенсіянерам 20% кошту лекаў. У гэтым жа годзе ўводзіцца бясплатны водпуск лекаў насельніцтву раёнаў крайняй Поўначы.

У 1964 годзе ствараюцца цэнтральныя раённыя аптэкі (загад АПУ №23 ад 27.03.1964 года).

Быхаў, аптэка

Узведзены новыя будынкі для шэрагу аптэк, пабудавана і ўведзена ў строй памяшканне аптэчнага склада, новы будынак УП "Фармацыя".

Па стану на 1990 год у вобласці функцыянавала 178 аптэк, 53 аптэчных пункта I катэгорыі і 27 аптэчных кіёскаў. Працэс адкрыцця новых аптэк запаволіўся з 90-х гадоў і, пачынаючы з 1991 года, у сувязі з рэарганізацыяй аптэчнай сеткі, колькасць аптэк зменшылася.

Укараненне аўтаматызацыі

У 70-я гады ў рэспубліцы шырока разгарнулася работа па стварэнні аўтаматызаваных сістэм кіравання і ўкаранення ЭВМ. Работы выконваліся на ЭВМ Мінск-32, пазней – ЕС-1022 у вылічальным цэнтры (ВЦ) калектыўнага карыстання. Вырашаліся задачы складскога ўліку руху медтавараў, атрымлівалі звод аб рэштках на дзень планавай інвентарызацыі, даныя разносіліся ў фондавую картку ўручную і выкарыстоўваліся для вызначэння патрэбы і як статыстычныя.

Уменне падтрымаць хворага маральна і духоўна, не пакідаць без увагі яго запыты, клапаціцца аб кожным чалавеку, які звярнуўся па дапамогу ў аптэку, - у гэтым складаецца высокая місія сучаснага фармацэўта.

Пра нас 

Агульная інфармацыя

Гісторыя

Развіццё сеткі

Чаму варта выбраць нашы аптэкі

Нашы дасягненні

Вакансіі

Фотагалерэя

Супрацьдзеянне карупцыі

Нарматыўныя прававыя акты

Структура прадпрыемства

Апарат кіравання

Аптэчны склад

Кантрольна-аналітычная лабараторыя

Даведачная служба

Аптэкі

 

 

 

 

Праўсаюз

Агульная інфармацыя

 

Акцыі

Дысконтныя праграмы

Акцыі і зніжкі

 

 

 

Партнёрам

Закуп і рэалізацыя ЛС

 

Карысна ведаць

Дні здароўя

Электронны рэцэпт

Звароты грамадзян і юр. асоб

Прыём грамадзян і юрыдычных асоб

Парадак разгляду зваротаў

Гарачая і прамыя тэлефонныя лініі

Тэлефоны для рашэння пытанняў якія ўзнікаюць

Вышэйстаячыя арганізацыі

Электронныя звароты

Кантактная інфармацыя

Адрас, рэквізіты

Апарат кіравання

Аптэчны склад

Кантрольна-аналітычная лабараторыя

Даведачная служба

Сатруднікам прэдпрыемства

Адмiнiстрацыйныя працэдуры

Адзіны дзень інфармавання

 Інтэрнэт-рэзерваванне

   
   

 

Вопрос-ответ
Интернет-
аптека
Поиск
лекарств