Разам з развіццём аптэчнай сеткі Магілёўшчыны на прадпрыемстве існаваў і прафсаюзны рух.
У 2004 годзе адбылася рэарганізацыя аптэчнай сістэмы прадпрыемства. Цэнтральныя раённыя аптэкі, якія з’яўляліся на той момант даччынымі ўнітарнымі прадпрыемствамі, страцілі гэты статус і перайшлі ў падпарадкаванне Магілёўскаму РУП "Фармацыя". Гэта і паслужыла падставай для стварэння ў жніўні 2004 года пярвічнай арганізацыі прафсаюза Магілёўскага РУП "Фармацыя".
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці пярвічнай арганізацыі прафсаюза Магілёўскага РУП "Фармацыя" з'яўляюцца:
У лістападзе 2006 года быў абраны вызвалены старшыня прафсаюзнага камітэта Яфімава Ларыса Мікалаеўна.
У ходзе справаздачна-выбарчай кампаніі ў 2009 годзе ва ўсіх структурных падраздзяленнях Магілёўскага РУП "Фармацыя" прайшлі справаздачна-выбарчыя сходы, дзе былі выбраны 47 прафгрупоргаў.
За перыяд работы Яфімавай Л.М. была праведзена вялікая праца па матывацыі прафсаюзнага членства. У выніку ахоп прафсаюзным членствам на прадпрыемстве склаў 99,5%, у тым ліку сярод моладзі - 100%.
І на сённяшні дзень, дзякуючы актыўнай пазіцыі прафсаюзнага камітэта, паспяховай рэалізацыі асноўных мэт і задач, колькасць членаў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Магілёўскага РУП "Фармацыя" застаецца на высокім узроўні (99,6%).
12 красавіка 2019 года Аб’яднаная прафсаюзная арганізацыя Магілёўскага РУП "Фармацыя" перайменавана ў пярвічную прафсаюзную арганізацыю Магілёўскага РУП "Фармацыя" ў адпаведнасці са Статутам Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.
Прафсаюзная арганізацыя заўсёды была і застаецца незалежнай арганізацыяй, з’яўляецца паўнамоцным прадстаўніком інтарэсаў супрацоўнікаў прадпрыемства.
Старшыні прафсаюзнага камітэта:
Сёння пярвічная прафсаюзная арганізацыя Магілёўскага РУП "Фармацыя" аб’ядноўвае звыш 1200 супрацоўнікаў прадпрыемства. Ахоп прафсаюзным членствам складае 99,6%.
Асноўная задача прафсаюзнай арганізацыі - прадстаўніцтва і абарона сацыяльна-працоўных правоў работнікаў.
Напрамкі дзейнасці:
Структура прафсаюзнай арганізацыі прадстаўлена:
КУЗЬМІЧОВА Алена Аляксееўна
старшыня прафсаюзнага камітэта
08.00 – 17.00;
абед: 13.00 – 14.00, кабінет № 25
Кандраценка Людміла Рыгораўна
Вядучы спецыяліст аддзела кадраў
намеснік старшыні прафсаюзнага камітэта, старшыня камісіі па заработнай плаце і занятасці
НОВIКАВА Вольга Леанiдауна
Загадчык аптэкi №22
старшыня камісіі па грамадскім кантролі за выкананнем заканадаўства аб працы
ВЕЛІКАНАВА Людміла Міхайлаўна
Інжынер па ахове працы
старшыня камісіі па ахове працы і жыллёва-бытавой рабоце
ТАРАБАРАВА Алена Анатольеўна
Загадчык Мсціслаўскай ЦРА № 15
старшыня камісіі па рабоце сярод жанчын, ахове сям’і, мацярынства і дзяцінства
КАРЗУБАВА Таццяна Васільеўна
Правізар даведачна-інфармацыйнага цэнтра
старшыня камісіі па рабоце сярод моладзі
ЦЯСЛЮК Вольга Рыгораўна
Загадчык Круглянскай ЦРА № 44
старшыня камісіі па арганізацыйнай рабоце
СУЛКОЎСКАЯ Іна Міхайлаўна
Намеснік загадчыка Шклоўскай ЦРА № 38
старшыня камісіі па культурна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай рабоце
Статут Беларускага прафесійнага прафсаюза работнікаў аховы здароўя. Спампаваць PDF (2.5 Мб) |