Агульная інфармацыя

Гісторыя прафсаюзнага

руху прадпрыемства

 

Разам з развіццём аптэчнай сеткі Магілёўшчыны на прадпрыемстве існаваў і прафсаюзны рух.

 

У 2004 годзе адбылася рэарганізацыя аптэчнай сістэмы прадпрыемства. Цэнтральныя раённыя аптэкі, якія з’яўляліся на той момант даччынымі ўнітарнымі прадпрыемствамі, страцілі гэты статус і перайшлі ў падпарадкаванне Магілёўскаму РУП "Фармацыя". Гэта і паслужыла падставай для стварэння ў жніўні 2004 года пярвічнай арганізацыі прафсаюза Магілёўскага РУП "Фармацыя".

 

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці  пярвічнай арганізацыі прафсаюза Магілёўскага РУП "Фармацыя" з'яўляюцца:

 

абарона калектыўных інтарэсаў членаў прафсаюза праз калектыўны дагавор і кантроль за яго рэалізацыяй, унясенне змен і дапаўненняў, якія датычацца найбольш поўнага забеспячэння сацыяльных гарантый работнікаў;

 

ажыццяўленне кантролю за ўмовамі працы і тэхнікі бяспекі, за выкананнем правіл і нормаў аховы працы;

 

арганізацыя культурна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць згуртаванню калектыву, фарміраванню здаровага ладу жыцця, стымуляванню работнікаў да дасягнення высокіх вытворчых паказчыкаў.

У лістападзе 2006 года быў абраны вызвалены старшыня прафсаюзнага камітэта Яфімава Ларыса Мікалаеўна.

 

 

У ходзе справаздачна-выбарчай кампаніі ў 2009 годзе ва ўсіх структурных падраздзяленнях Магілёўскага РУП "Фармацыя" прайшлі справаздачна-выбарчыя сходы, дзе былі выбраны 47 прафгрупоргаў.

 

За перыяд работы Яфімавай Л.М. была праведзена вялікая праца па матывацыі прафсаюзнага членства. У выніку ахоп прафсаюзным членствам на прадпрыемстве склаў 99,5%, у тым ліку сярод моладзі - 100%.

 

І на сённяшні дзень, дзякуючы актыўнай пазіцыі прафсаюзнага камітэта, паспяховай рэалізацыі асноўных мэт і задач, колькасць членаў пярвічнай  прафсаюзнай арганізацыі Магілёўскага РУП "Фармацыя" застаецца на высокім узроўні (99,6%).

 

12 красавіка 2019 года Аб’яднаная прафсаюзная арганізацыя Магілёўскага РУП "Фармацыя" перайменавана ў пярвічную прафсаюзную арганізацыю Магілёўскага РУП "Фармацыя" ў адпаведнасці са Статутам Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.

 

Прафсаюзная арганізацыя заўсёды была і застаецца незалежнай арганізацыяй, з’яўляецца паўнамоцным прадстаўніком інтарэсаў супрацоўнікаў прадпрыемства.

 

Старшыні прафсаюзнага камітэта:

 

Шуцько Валянціна Ануфрыеў\

на (з 1996 г. па 1998 г.);

Ярашэвіч Варвара Аляксандраўна, (з 1998 па 2004 г.);

Чыж Жанна Мікалаеўна, начальнік аддзела кадраў Магілёўскага РУП "Фармацыя" (з 2004 г. па 2006 г.);

Яфімава Ларыса Мікалаеўна, вызвалены старшыня (з 2006 г. па 2012 г.);

 

Кузьмічова Алена Аляксееўна, вызвалены старшыня (з 2012 г. па цяперашні час).

 

Прафсаюзная арганізацыя сёння

Сёння пярвічная прафсаюзная арганізацыя Магілёўскага РУП "Фармацыя" аб’ядноўвае звыш 1200 супрацоўнікаў прадпрыемства. Ахоп прафсаюзным членствам складае 99,6%.

 

 

Асноўная задача прафсаюзнай арганізацыі - прадстаўніцтва і абарона сацыяльна-працоўных правоў работнікаў.

 

Напрамкі дзейнасці:

 

Прадстаўленне і абарона працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў членаў прафсаюза, заключэнне з наймальнікам калектыўнага дагавора і ажыццяўленне сістэматычнага кантролю за выкананнем прадугледжаных у ім абавязацельстваў;

Удзел у вырашэнні працоўных спрэчак (канфліктаў);

Арганізацыя выкананняў рашэнняў кіруючых органаў прафсаюза;

Ажыццяўленне кантролю за стварэннем бяспечных умоў і аховы працы;

Работа з моладдзю;

Інфармацыйная дзейнасць;

Арганізацыя ўліку членаў прафсаюза;

Арганізацыя і правядзенне культурна-масавых і аздараўленчых мерапрыемстваў сярод членаў прафсаюза і іх сем'яў;

 

Аказанне інфармацыйна-метадычнай, кансультацыйнай, прававой, матэрыяльнай і іншых відаў дапамогі членам прафсаюза;

Арганізацыя навучання прафсаюзнага актыву і членаў прафсаюза.

Структура прафсаюзнай арганізацыі прадстаўлена:

 

Прафсаюзным камітэтам, у склад якога ўваходзіць 9 чалавек;

Кантрольна-рэвізійнай камісіяй (3 чалавекі);

47 прафсаюзнымі групамі, створанымі ў структурных падраздзяленнях прадпрыемства (аптэках 1 і 2 катэгорыі, аптэчным складзе і кантрольна-аналітычнай лабараторыі).

 

Склад прафсаюзнага камітэта

Пра нас 

Агульная інфармацыя

Гісторыя

Развіццё сеткі

Чаму варта выбраць нашы аптэкі

Нашы дасягненні

Вакансіі

Фотагалерэя

Супрацьдзеянне карупцыі

Нарматыўныя прававыя акты

Структура прадпрыемства

Апарат кіравання

Аптэчны склад

Кантрольна-аналітычная лабараторыя

Даведачная служба

Аптэкі

 

 

 

 

Праўсаюз

Агульная інфармацыя

 

Акцыі

Дысконтныя праграмы

Акцыі і зніжкі

 

 

 

Партнёрам

Закуп і рэалізацыя ЛС

 

Карысна ведаць

Дні здароўя

Электронны рэцэпт

Звароты грамадзян і юр. асоб

Прыём грамадзян і юрыдычных асоб

Парадак разгляду зваротаў

Гарачая і прамыя тэлефонныя лініі

Тэлефоны для рашэння пытанняў якія ўзнікаюць

Вышэйстаячыя арганізацыі

Электронныя звароты

Кантактная інфармацыя

Адрас, рэквізіты

Апарат кіравання

Аптэчны склад

Кантрольна-аналітычная лабараторыя

Даведачная служба

Сатруднікам прэдпрыемства

Адмiнiстрацыйныя працэдуры

Адзіны дзень інфармавання

 Інтэрнэт-рэзерваванне

   
   

 

Вопрос-ответ
Интернет-
аптека
Поиск
лекарств