ЗАЦВЕРДЖАНЫ
пратакол пасяджэння камісіі па
супрацьдзеянні карупцыі ў
Магілёўскім РУП»Фармацыя"
26.12.2023 № 5
ПЛАН
ПРАЦЫ КАМІСІІ ПА СУПРАЦЬДЗЕЯННІ КАРУПЦЫІ Ў
МАГІЛЁЎСКІМ РУП «ФАРМАЦЫЯ» НА 2024 ГОД
№ п/п |
Назва мерапрыемства |
Тэрмін выканання |
Выканаўцы |
1 |
Аб рэалізацыі Плана мерапрыемстваў Магілёўскага РУП "Фармацыя" па прафілактыцы карупцыйных правапарушэнняў на 2022- 2024 гг. па выніках работы 2023 года |
сакавік 2024 г. |
Сокалава А.М. |
2 |
Абагульненне і абмеркаванне на пасяджэнні камісіі па супрацьдзеянні карупцыі вынікаў разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, у якіх паведамляецца аб фактах карупцыі і іншых парушэннях антыкарупцыйнага заканадаўства па выніках 2023 года |
сакавік 2024 г. |
Новікава В.Л. |
3 |
Справаздача аб працы камісій па закупках тавараў (работ, паслуг) і мерах, прадпрынятых у мэтах недапушчэння карупцыйных праяў пры ажыццяўленні закупак тавараў (работ, паслуг) у Магілёўскім РУП "Фармацыя" ў 2023 годзе |
сакавік 2024 г. |
Старшыні камісій па закупках |
4 |
Справаздачы структурных падраздзяленняў аб рэалізацыі антыкарупцыйных мерапрыемстваў у 2023 годзе
|
люты 2024 г. |
Загадчыкi аптэкамi першай (другой) катэгорыi, аптэчным складам, Магiлеускай кантрольна-аналiтычнай лабараторыi |
5 |
Аналіз зваротаў грамадзян і арганізацый і своечасовае рэагаванне на карупцыйныя праявы з боку службовых асоб прадпрыемства. Прыняцце неабходных мер рэагавання па звестках аб карупцыйных праявах, якія змяшчаюцца ў зваротах грамадзян.
|
па меры паступлення |
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі |
6 |
Разгляд на вытворчай нарадзе з удзелам кіраўнікоў структурных падраздзяленняў пытання прафілактыкі карупцыйных правапарушэнняў у Магілёўскім РУП "Фармацыя"
|
I паўгоддзе 2024 г. |
Сокалава А.М. |
7 |
Разгляд і аналіз матэрыялаў, якія паступілі з органаў пракуратуры, бяспекі, унутраных спраў, іншых дзяржаўных органаў, якія змяшчаюць інфармацыю аб парушэннях службовымі асобамі з заканадаўства ў сферы барацьбы з карупцыяй.
|
па меры паступлення |
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі |
8 |
Маніторынг публікацый і выступленняў у СМІ аб учыненых карупцыйных правапарушэннях, рэалізацыі антыкарупцыйных мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь |
на працягу года |
Сокалава А.М., члены камісіі па супрацьдзеянні карупцыі |
9 |
Сістэматычны маніторынг актаў заканадаўства, якія тычацца прававога рэгулявання пытанняў процідзеяння карупцыі |
пастаянна |
Раманоўская Л.М |
10
|
Справаздача аб рэалізацыі мерапрыемстваў па ўнутрыгаспадарчаму кантролю за захаванасцю маёмасці Магілёўскага РУП "Фармацыя", фактах прычынення матэрыяльнага ўрону (маёмаснай шкоды), у тым ліку ў сувязі з выплатай Магілёўскім РУП "Фармацыя" адміністрацыйных штрафаў |
снежань 2024 г. |
Сокалава А.М. |
11 |
Правядзенне сістэматычнага аналізу наведвальных работнікамі прадпрыемства інтэрнэт-сайтаў, з мэтай выкарыстання сеткі Інтэрнэт для асабістых мэтаў, не звязаных з выкананнем працоўных абавязкаў з афармленнем дакладной запіскі, якая змяшчае інфармацыю аб тым, кім з работнікаў, калі і якія інтэрнэт-рэсурсы наведваліся. Разгляд дакладных запісак на пасяджэннях камісіі па супрацьдзеянні карупцыі |
пастаянна (па выніках года) |
Трызонава А.В. |
12 |
Забеспячэнне кантролю за выкананнем працоўнай дысцыпліны ў мэтах выяўлення і папярэджання фактаў утойвання грубых парушэнняў правіл унутранага працоўнага распарадку, выключэнні выпадкаў заступніцтва парушальнікаў дысцыпліны.
|
снежань 2024 г. |
камісія па кантролі за выкананнем працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны
|
13 |
Распрацоўка і зацвярджэнне Плана работы камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў Магілёўскім РУП "Фармацыя" на 2024 год |
снежань 2024 г. |
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі |
14 |
Разгляд іншых пытанняў па прадухіленні праяў карупцыі і іх выяўленні |
па меры паступлення |
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі |
* На працягу года ў План работы камісіі могуць уносіцца змены і дапаўненні