Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» з’яўляецца правапераемнікам камсамола Беларусі, Саюза моладзі Беларусі, Беларускага патрыятычнага саюза моладзі, Беларускага саюза моладзі. Рашэнне аб яго стварэнні было прынята 6 верасня 2002 г. на аб’яднальным з’ездзе. Членам ГА «БРСМ» можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асоба без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна пажываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы ГА «БРСМ».
Мэтай ГА «БРСМ» з’яўляецца стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах неабыякавых людзей, тых, хто не збіраецца сядзець склаўшы рукі, а сам гатовы прыкласці свае сілы, выкарыстоўваць свае здольнасці для таго, каб зрабіць больш цікавым, яркім, асэнсаваным сваё жыццё і жыццё сваіх аднагодкаў.
Сакратар пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» Магілёўскага РУП "Фармацыя":
Мялевіч Міхаіл Віктаравіч,
правізар-рэцэптар аптэкі № 96/10 першай катэгорыі г. Магілёва.
brsm.by - афіцыйны сайт ГА «БРСМ»