З мэтай удзелу ў пабудове незалежнай, моцнай і квітнеючай Беларусі ў верасні 2017 года на прадпрыемстве створана пярвічная арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» (далей – РГА "Белая Русь").
У адпаведнасці са Статутам РГА «Белая Русь» з’яўляецца грамадскім аб’яднаннем грамадзян, якое аб’ядноўвае грамадзян Рэспублікі Беларусь на аснове прыярытэтнасці нацыянальных інтарэсаў, патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцей беларускага народа, культурных традыцый, агульнага разумення яго гістарычнага лёсу і імкнення да захавання суверэнітэту і незалежнасці дзяржавы.
Колькасць пярвічнай арганізацыі Магілёўскага РУП "Фармацыя" РГА "Белая Русь" складае 24 чалавекі.
Старшыня: Віталёва Наталля Анатольеўна
Асноўнымі мэтамі дзейнасці пярвічнай арганізацыі РГА "Белая Русь" з’яўляюцца:
- удзел у пабудове незалежнай, моцнай і квітнеючай Беларусі, сацыяльна справядлівага грамадства, у якім кожны грамадзянін адчувае сябе свабоднай, самадастатковай, незалежнай асобай, чые здольнасці рэалізуюцца ў поўным аб’ёме,
- аб’яднанне работнікаў на аснове прыярытэтнасці нацыянальных інтарэсаў, патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцей беларускага народа, культурных традыцый, агульнага разумення яго гістарычнага лёсу і імкнення да захавання суверэнітэту і незалежнасці дзяржавы,
- фарміраванне палітычнай свядомасці работнікаў прадпрыемства ў адпаведнасці з палажэннямі Праграмы РГА "Белая Русь" і давядзенне іх кансалідаванага волевыяўлення да дзяржаўных і палітычных інстытутаў.
Асноўнымі задачамі пярвічнай арганізацыі РГА "Белая Русь" з’яўляюцца:
- удзел работнікаў прадпрыемства ў рэалізацыі задач палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця краіны з улікам нацыянальных інтарэсаў, традыцый і асаблівасцей;
- удзел у праектах па стварэнні ўмоў для свабоднага развіцця асобы, задавальнення патрэб і паляпшэння якасці жыцця грамадзян;
- удзел у развіцці палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, прававой і іншых сістэм Рэспублікі Беларусь на аснове балансу інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы;
- удзел ў асвеце грамадзян, у тым ліку моладзі, павышэнне яе інтэлектуальнага і духоўна-маральнага ўзроўню, умацаванне духу патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці;
- удзел у падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, рэферэндумаў і ў працы выбраных органаў;
- абарона законных правоў і законных інтарэсаў членаў РГА «Белая Русь» у дзяржаўных органах і іншых арганізацыях;
- садзейнічанне развіццю міжнароднага супрацоўніцтва.